Размова дня Беларусы просяць Лукашэнку павялічыць працягласць жыцця


Заняпад беларускай эканомікі і стаўленне ўладаў да народа праілюстраваў коштамі на запалкі, свініну і гарэлку эканаміст, экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка ў «Размове дня» са Святланай Калінкінай.Каментуючы прэзідэнцкі ўказ пра падвышэнне пенсійнага ўзросту для беларусак да 58, а для беларусаў – да 63 гадоў, Цярэшчанка сказаў, што шмат хто, перадусім мужчыны, да пенсіі папросту не дажывуць.У народзе нават склалі анекдот пра просьбу выдаць указ пра павелічэнне працягласці жыцця.Замест павышэння пенсійнага ўзросту ўладам трэба было зрабіць так, каб эфектыўна запрацавалі прадпрыемствы: «Тады павялічацца адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны».Між тым рэформаў усе няма, а крызіс паглыбляецца.Падрабязней – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.

Каментары