Калі падлічыць валавы нацыянальны даход беларусаў, то атрымоўваецца больш 5 тысяч долараў на чалавека за год.
«Слухайце, але гэта ж 30 тысяч рублёў на сям’ю за год! То муж і жонка павінны больш за тысячу ў месяц кожны зарабляць. Павінны і зарабляюць. Некаторыя. Многа-многа. Бо капіталізм», – аналізуе дадзеныя эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.
Зарабляе беларус 500 долараў ці не – шчаслівым ён сабе не надта адчувае. Пра гэта сведчыць даследаванне ААН. Месца Беларусі па шчасці 73-е са 156-ці ўлічаных. Самыя шчаслівыя людзі жывуць у Фінляндыі, а самыя няшчасныя – у Бурундзі.
Магчыма, шчасце звязана з тым, што ў Нарвегіі сярэдні прыбытак на сям’ю – 52 тысячы долараў. А ў Беларусі – 15. І гэта калі верыць афіцыйнай статыстыцы.
Ці ёсць рэйтынгі, у якіх Беларусь на першым месцы? Эканаміст Міхал Залескі высвятляе ў сюжэце (відэа вышэй).
Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.
Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.
Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».