Асабісты капітал Беларусы будуць масава вяртацца ў вёску? Што прынясе ўказ № 345


Улады ўзяліся за рэанімацыю «перыферыі».

Беларуская вёска знаходзіцца ў заняпадзе ўжо не першае дзесяцігоддзе. У верасні выйшаў чарговы прэзідэнцкі ўказ, пад нумарам 345, які гэты заняпад мусіць знішчыць. Аўтары ўказу прыдумалі амаль чарадзейныя меры па рэанімацыі тога, што яны клічуць «периферия». Сутнасць іх – аслабленне падатковай зашмаргі.

Па новым указе, у гарадах і мястэчках з насельніцтвам да 10000 чалавек, дзяржаўныя канторы будуць плаціць 6% з прыбытку, індывідуальныя прадпрымальнікі – адну базавую велічыню і ніхто не будзе плаціць падатку на дададзеную вартасць, падаткі на зямлю і за арэнду зямлі ў дзяржавы.

Стваральнікі ўказу лічаць, што ён паспрыяе росквіту гандлю, побытавых паслуг і грамадскага харчавання ў вёсках і мястэчках. «Я так не лічу, – зазначае эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі, – бо бачу, што ў акрэсленых указам паселішчах сярэдні ўзрост жыхароў на 15 год большы за сярэдні па краіне, а прыбыткі аднаго такога жыхара – на траціну меншыя. Я так не лічу, бо ў траціну вёсак не ходзіць грамадскі транспарт. Там вельмі мала мужчын, бо 50% з іх памірае да 60 гадоў. Там кожны чацверты работнік – алкаголік».

Ці будзе якая карысць ад чарговага прэзідэнцкага ўказу – глядзіце ў відэа вышэй.

Іншыя тэмы праграмы «Асабісты капітал»:

  • А вам працадаўца купляе медычную страхоўку?
  • Суд кажа «не» паўторнай прыватызацыі ў Полацку.
  • Жыхароў вёскі вызваляюць ад падаткаў.

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» цалкам:

Каментары