Размова дня Беларускім каталікам і праваслаўным дазволілі сябраваць


Дзякуючы чаму адбылася нядаўняя сустрэча Патрыярха Кірылы і Папы Рымскага Францішка? Чаму яна не сталася магчымай пры іхных папярэдніках? Чаму шмат увагі было нададзена геапалітычнай сітуацыі?Іван Кукс, тэолаг, магістр экуменістычных дысцыплінаў Жэнеўскага ўніверсітэту мяркуе, што гэтую сустрэчу нельга разглядаць толькі як запатрабаванне бягучай геапалітычнай сітуацыі ў свеце.Эксперт не згодны з думкай, што той самы патрыярх Кірыла выконваў ролю дыпламата, у прыватнасці, каб дамагчыся скасавання санкцыяў з боку Захаду датычна Расеі. «Гэтаксама як і Папа Францішак не можа зрабіць болей за заходнюю дыпламатыю», – кажа Іван Кукс.Рэлігійны змест сустрэчы, на ягоную думку, – «сімвал таго, Што хрысціяне абедзвюх канфесіяў могуць працаваць разам».

«Гэта істотны крок для беларускай ментальнасці, бо нашы людзі, калі не адчуваюць «адабрамсу» зверху, праяўляць ініцыятывы не будуць. Можна чакаць, што праваслаўна-каталіцкая дзейнасць актывізуюцца», – кажа Іван Кукс.

А адзін з пунктаў дэкларацыі, падпісанай Ватыканам і Масквой, наўпрост закранае беларускіх грэка-каталікоў – уніятаў.Падрабязней – у «Размове Сцебуракі»!

Каментары