Belsat Music Live Беларускі космас ад этна-трыа «Троіца» у «Belsat Music Live № 21»


У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітае этна-трыа «Троіца».

Іван Кірчук, Юры Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі паразважаюць у размове з Міраю Шульц пра тое, каму патрэбная іхная творчасць, распавядуць пра крыніцы натхнення, патлумачаць, чаму іхныя дзеці не будуць працягваць іхнай справы. У жывым сэце чакайце прэм’еры – музыкі ўпершыню пакажуць песні са свайго новага альбому.

Песні, якія прагучаць у праграме:

«Ой маю» – 6.45;
«Адаме» – 3.21;
«Зіма з летам» – 5.44

(музыка гурта, словы народныя).

Каментары