Belsat Music Live Беларуская поп-музыка можа быць стылёвай! «Belsat Music Live № 19» з «Uzari»


На здымкі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў Юзары з жывым бэндам – нетыповы прадстаўнік беларускай поп-музыкі, які прайшоў выпрабаванне вялікімі конкурсамі, фестывалямі і тэлешоу ў Беларусі і за мяжой.

Спявак распавядзе ў размове з Міраю Шульц, чаму вырашыў спяваць выключна па-беларуску. Музыка паразважае пра моду і стыль беларусаў і суседзяў ды падзеліцца ўражаннямі ад працы ў камандзе. У жывым сэце прагучаць песні з будучага дэбютнага альбому гурту «Uzari».

Песні, якія прагучаць у праграме:

«Супрацьлеглыя» – 3.03;
(муз. Юрыя Наўроцкага, сл. Мікіты Найдзёнава)

«Стыцамэн» – 4.20;
(муз. і сл. Івана Дорна, пер. Дар’і Бялькевіч)

«Я выдумляю» – 4.00
(муз. Юрыя Наўроцкага, сл. Мікіты Найдзёнава)

«Новае кіно» – 4.08;
(муз. Юрыя Наўроцкага, сл. Мікіты Найдзёнава).

Каментары