Беларусаў труцяць свінцом, а Лукашэнка адмаўляецца ад самога сябе


Блогеры Сяргей Пятрухін з Брасця («Народны рэпарцёр») і Севярын Квяткоўскі з Менску ў нядзельнай праграме «Размова» з вядоўцам Усеваладам Сцебуракам абмеркавалі падзеі мінаючага тыдня.

«Лукашэнка фактычна адмаўляецца ад самога сябе», – так Квяткоўскі трактуе адстаўку з пасады галоўнага рэдактара газеты Адміністрацыі прэзідэнта «СБ-Беларусь сёння» Паўла Якубовіча.

Сяргей Пятрухін распавёў пра будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага заводу, які будзе труціць мясцовых жыхароў свінцом. Падрабязней пра гэта, пра эфект землятрусу ў Берасці ад будоўлі аўтамагістралі, каму патрэбнае святкаванне 100-годдзя камсамолу, плёскат бабруйскай Рыбкі каля расейскіх алігархаў – у поўным выданні выніковай нядзельнай «Размовы».