Бараўлянскі лес высякаюць. На гэтым месцы будзе каналізацыя


Жыхары Бараўлянаў баяцца каналізацыйных стокаў са шпіталёў

Рэшткі сосен, елак ды іншых дрэваў. Гэткі пейзаж у пасёлку Бараўляны, што пад Менскам, цяпер паўсюль. Высякаць лес тут пачалі прыкладна паўгода таму. Пра тое, што пад іхнымі вокнамі будзе залеўная каналізацыя, людзі даведаліся толькі тады, калі з’явілася перасоўнае жытло для працоўных.

Апытанне: Каму добра жывецца на пенсіі?

Хтосьці страчвае здароўе на цяжкой працы, дажываючы век на пенсіі па-жабрацку. А некаторыя выходзяць на пенсію ў 40 гадоў, у «абраных» жа пенсійныя налічэнні нашмат перавышаюць заробкі. Мы запыталіся ў мінакоў на вуліцах Менску: «Каму добра жывецца на пенсіі?»

Завод «Рытм» не заплаціў працаўнікам амаль Br 0,5 млрд

Калісьці завод «Рытм» у Рэчыцы вырабляў электроніку для вайскоўцаў. Цяпер горадаўтваральнае прадпрыемства не працуе. Былыя працаўнікі скардзяцца, што з імі дагэтуль не разлічыліся. Запазычанасць складае амаль Br 0,5 млрд. Скаргі ў розныя інстанцыі плёну не прынеслі.

Партрэт праваабаронцы: Наста Лойка

Наста Лойка, якая 6 гадоў супрацоўнічае з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», у рубрыцы «Партрэт праваабаронцы». Нашую гераіню можна заўважыць на гучных судовых працэсах – яна спецыялізуецца на палітычна матываваных справах. Штогод Наста бярэ ўдзел у арганізацыі Тыдня супраць расізму, а сваім міралюбным светапоглядам дзеліцца на шматлікіх імпрэзах.

Алесь Таўстыка – мянчук, грамадскі актывіст і неабыякавы грамадзянін

За парадак у двары ён пастанавіў адказваць сам. Сваймі скаргамі ды зваротамі спадар Таўстыка прымушае чыноўнікаў варушыцца. Мы распавядалі, што ён змагаўся за добрае захоўванне ліфтавага абсталявання. Цяпер мянчук патрабаваў хутчэй ліквідаваць аварыю на цеплацэнтралі.