«Баімся, бо пагражаюць забраць дзяцей». Дзяржаўны рэкет у беларускай вёсцы


У праграме некалькі гісторыяў замежнага інвеставання ў Нарачанскі край (Мядзельскі раён). Гучыць прыгожа, але на практыцы – бальшыня праектаў так і не дайшла да рэалізацыі, а тыя, што пачалі працу, – фактычна сталіся ахвярамі дзяржаўнага рэкету.

У цэнтры ўвагі гісторыя канфлікту бізнесоўца Міхаіла Шурыма (УП «Цепласеткі») з Мядзельскім райвыканкамам. Як на руінах калгасу стварыць эфектыўную арганізацыю жыцця і працы жыхароў вёскі? Чаму райвыканкамы часта не зацікаўленыя ў паспяховых прыватных бізнес-праектаў?

У студыі – былы дырэктар саўгасу Пётр Мігурскі і прадпрымальнік Аляксей Харкевіч з Гомля.