Асабісты капітал «Аўтамабіль купяць у 7 разоў меней беларусаў, чым у сытыя гады»


У Беларусі зарэгістравана каля 3 млн аўтаў – па машыне на трох чалавек. Мы займаем 41-е месца ў свеце па аўтамабілізацыі.

«І шанец захаваць яго маем, бо багацейшыя людзі ў суседніх краінах будуць купляць гібрыдныя і электрамабілі, а мы працягнем сарціроўку, эксплуатацыю і перманентны рамонт старых машынаў», – кажа эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Але старыя аўты ездзяць не толькі па беларускіх, але і па еўрапейскіх дарогах. Напрыклад, у Польшчы 33% усіх аўтаў – патрыманыя. У Эстоніі – 26%, у Латвіі – 22%.

«У параўнанні з лепшымі, сытымі, як кажуць, 2011 і 2012 гадамі, сёлета купяць разоў у сем меней машын, паводле прагнозаў прадаўцоў. Таму пазбавіцца ад старога і непатрэбнага аўта будзе цяжэй, чым раней», – прагназуе Міхал Залескі.

Бліжэйшым часам зарабіць на патрыманых аўтах не атрымаецца ні ў кога, але і самая новая машына становіцца патрыманай, як толькі выязджае за брамы салона. А што яшчэ адбываецца на беларускім аўтарынку – глядзіце ў сюжэце.

Фота REUTERS/Vasily Fedosenko/Forum

Каментары