У Горадні бернардынцы цягам больш як паўтара стагоддзя стваралі ўнікальны архітэктурны комплекс з касцёлу і кляштару, якія ацалелі да нашага часу. А праз дарогу ў 1980-ыя гг. на месцы разбуранага кляштару і касцёлу бернардынак быў пастаўлены велізарны будынак драматычнага тэатру, які меў пераўзысці бернардынскі комплекс у архітэктурна-мастацкіх вартасцях.