Армянскія ўрокі для беларусаў і Лукашэнкі


Грамадскі актывіст армянскага паходжання Армен Каграманян кажа, што ўнутраны канфлікт у Арменіі дзякуючы сыходу ў адстаўку былога прэм’ер-міністра і прэзідэнта Сержа Саргсяна пагашаны. Саргсян, паводле яго, зрабіў «мужчынскі ўчынак».

Але: вырасла пагроза вайны ў Нагорным Карабаху. Шмат што будзе залежыць ад парламенцкіх выбараў, якія неўзабаве адбудуцца ў Арменіі, кажа Каграманян.

Падрабязней пра рэвалюцыю ў Ерэване, руку Масквы і ЗША, пра армянскія ўрокі для беларусаў і Лукашэнкі – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Арменам Каграманянам.