Армянскі эксперымент небяспечны для Лукашэнкі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Любыя рэзкія рухі ў палітыцы небяспечныя. Гэта галоўнае што зразумела кіраўніцтва Беларусі ў армянскай рэвалюцыі. Як шум на Паўднёвым Каўказе адбіўся рэхам у нас ды ў Расеі? Гэта галоўная тэма праграмы «Прасвет».

Армянская шахматная гульня. Хто каго – ерэванскія, сцепанакерцкія а можа маскоўскія?

Больш за дваццаць гадоў Арменіяй кіравалі палітыкі родам з Нагорнага Карабаху – – за гэты час Ерэван гэтак і не вырашыў свае асноўныя праблемы, але яшчэ мацней стаў залежны ад Расеі. На гэтым тыдні стала зразумела, што эпоха «сцепанакертскіх» можа скончыцца, але Масква не перажывае. Пра тое, як Ерэван пачаў дыхае паветрам свабоды праз марлю блакады – Дзяніс Дзюба.

Што чакае новую Арменію?

У чым сутнасць канфлікту паміж старымі палітычнымі элітамі і апазіцыяй у Арменіі? Пра метады арганізацыі пратэсту ды што чакае новую Арменію з прэм’ерам Ніколам Пашынянам? Наш карэспандэнт у Арменіі паразмаўляў з палітычным аглядальнікам Барысам Навасардзянам.

Лукашэнка не робіць рэферэндум. Ці вырашыла армянская рэвалюцыя?

Армянскія падзеі рэхам адбіліся ў Беларусі. А дакладней у традыцыйным пасланні Аляксандра Лукашэнкі па народу і нацыянальнага сходу. Прамова кіраўніка Беларусі адбылася на наступны дзень пасля навіны аб адстаўцы армянскага прэмʼера Сэржа Саргсьяна. Як пратэсты ў Ерэване паўплывалі на Беларусь – высвятляла Вольга Жарнасек.

Беларускія ўлады не ведаюць як разумець падзеі ў Ерэване

Як рэвалюцыя ў Арменіі паўплывае на беларуска-армянскія дачыненні ды стасункі Ерэвана з Масквой? Каментуюць Зміцер Міцкевіч і Улад Вялічка, генеральны дырэктар міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь».

Беларуская АЭС у Астраўцы. Чаму непатрэбная і што рабіць?

Будавалі 7 год. Найбуйнейшы праект, якога не было дагэтуль у гісторыі Беларусі. Ужо сёлета першая дастаўка ядравага паліва. А ўсё дзеля чаго? Днямі, падчас паслання парламенту і народу кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка абараніў рэпліку, якая пралівае святло на сапраўдную эфектыўнасць Астравецкай АЭС, якую запусцяць ужо ў наступным годзе. Ігар Кулей разбіраўся, што нас чакае і ці можна выправіць сітуацыю.