Загадкі беларускай гісторыі Апошняя крэпасць імперыі


Чаму расейцы прыклалі столькі намаганняў для пабудовы Гарадзенскае крэпасці, але практычна яе не баранілі ў Першую сусветную? «Белсат» выбіраецца на гарадзенскія фарты.

Сваю апошнюю крэпасць Расейская імперыя збудавала ў Горадні. Фартыфікацыю стваралі хуткімі тэмпамі ад 1912 г. але ўсё роўна не паспелі скончыць да пачатку Першай сусветнай вайны. Чаму кайзераўская армія ўзяла магутныя ўзмацненні досыць лёгка і хутка? Якое месца цытадэль над Нёмнам займае ў нашай гісторыі? У гарадзенскія фарты выправіўся прафесар Аляксандр Краўцэвіч і даследчык гісторыі гарадзенскай крэспасці Зміцер Люцік.

Каментары