Апошняя бітва вялікага гетмана


«Сярдзіты сабака – ваўкам страва». Так легендарны Ян Караль Хадкевіч адазваўся пра маладога і гарачага турэцкага султана Асмана ІІ. Хутка ім выпадала сустрэцца – і не проста, а на полі бою. Калі ж дарадцы вялікага гетмана літоўскага казалі пра вялікую колькасць туркаў, той адно пасміхаўся: «Што ж, мы палічым іх шабляй!» Магчыма, 60-цігадовы Ян Хадкевіч здагадваўся, што гэта будзе ягоная апошняя бітва. Але ці стане яна пераможнай?