Андруся Козела збілі, пасля адвезлі ў РУУС, пасля трапіў на Акрэсціна, а пасля доўга было невядома, дзе ён знаходзіцца. Сёння суддзя прыняў рашэнне адправіць справу на дапрацоўванне.
«У мяне гематона на ілбе, гематома на патыліцы, мяне два-тры разы білі па спіне ў раёне рэбраў і нырак. Трэба зафіксаваць пашкоджанні на целе. Заўтра занясем заявы ў Следчы камітэт, пракуратуру, каб яны правялі праверку законнасці дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі».
Міліцыянты па завядзёнцы падманваюць і хлусяць, і іх вельмі цяжка пакараць, кажа Андрусь.
«Пагоны даюць ім права на хлусню», – кажа аператар.
Адзначыў журналіст і тое, што яму не давалі падпісаць пратаколы.
«Міліцыянт Бушынскі заламаў мне руку і перакуліў мяне галавой уніз, і я лячу на дзверы. Сёння ён сцвярджаў, што я нагой ударыў».
Менчукі назвалі збіццё журналіста бязмежжам.