Андрэй Кім: Улады не замінаюць – вось і «мяккая беларусізацыя»


«Можна падзякаваць уладам за тое, што яны перасталі перашкаджаць спробам беларусізацыі», – так кіраўнік праекту «Беларускія ўік-энды» Андрэй Кім ацаніў ролю дзяржавы і прэзідэнта ў працэсе «мяккай беларусізацыі».

Кім прыводзіць прыклад, што за 2017 год у межах свайго праекту ён зладзіў кінапаказы па-беларуску ва ўсіх вобласцях Беларусі:

«5-6 гадоў таму гэта цяжка было ўявіць. Як і курсы «Мова нанова» у дзясятках гарадоў. Цяпер няма цэнтралізаваных перашкодаў, хоць дурасць на месцах заўсёды можна знайсці. Працэс «мяккай беларусізацыі» сапраўды адбываецца. Стаўленне да беларускай мовы змяняецца».

Падрабязней пра гэта, пра ідэю дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка выкладаць гуманітарныя прадметы па-беларуску, а дакладныя – па-руску, а таксама пра анансаваную IT-лібералізацыю – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Андрэем Кімам, якія абмяркоўваюць падзеі мінаючага тыдня.