Гарачы каментар Анатоль Шумчанка: У нас ёсць выбар – або змагацца, або быць знішчанымі


 Масавыя правяранні і як вынік – шматлікія штрафы. Індывідуальныя прадпрымальнікі скардзяцца на бязвыхадную сітуацыю, якая можа прывесці да вынішчэння дробнага бізнесу ў Беларусі.З калектыўным лістам яны звяртаюцца ва Упраўленне справамі прэзідэнта, у якім просяць узнавіць справядлівасць, а перадусім законнасць у дзеяннях кантралёраў.Згодна з указам Лукашэнкі нумар 222, з сакавіка гэтага года індывідуальныя прадпрымальнікі маюць абавязак прадаваць імпартныя тавары толькі з суправаджальнымі дакументамі.У сваім лісце гандляры адзначаюць, што закуп тавараў адбываецца пераважна ў Расеі, адпаведна там яны і атрымліваюць дакументы.Але праблема ўзнікае з боку беларускіх кантралёраў, якія не вераць у праўдзівасць расейскіх накладных, і ў выніку штрафуюць і канфіскоўваюць тавар.У якасці прыкладу прыводзіцца сітуацыя ў Полацку, дзе ў кастрычніку масавыя правяранні і штрафы прывялі да закрыцця гандлёвых кропак і масавага страйку ІП.У студыі «Гарачага каментара» Анатоль Шумчанка з аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва».ДР, belsat.eu

Каментары