АМАП уварваўся у дом, дзе былі дзеці, паламаў мэблю і распыліў газ


Фота на перадпраглядзе Viktor Drachev/TASS/Forum

У аграгарадку Альшаны Берасцейскае вобласці ў прыватны дом Івана Крупкевіча на вуліцы Інтэрнацыянальная знянацку ўварваліся працаўнікі ДАІ і АМАПу.

Гэтак сілавікі затрымлівалі брата Івана – Сяргея, які не спыніў аўта на патрабаванне даішнікаў і схаваўся ад пераследу ў доме свайго родзіча. Падчас аперацыі працаўнікі міліцыі зламалі ў доме мэблю і распылілі слезацечны газ, хоць парушальнік не чыніў супраціву.

Гаспадар дому, шматдзетны бацька, у яго пяцёра дзяцей, якія ў час захопу былі ў хаце. Пасля ўварвання амапаўцаў двухгадовай дачцэ Івана спатрэбілася медычная дапамога, на хуткай яе даставілі ў лякарню і ставілі кропельніцы.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Апытанне пра незаконнае ўварванне ў жыллё грамадзянаў
  • Сірата з Шуміліна намагаецца вярнуць сацыяльную кватэру
  • Воля і Андрусь – сямейная пара, якая прымушае чыноўнікаў дзейнічаць
  • Памылкі мінулага не дазваляюць дачцэ атрымаць апеку над бацькамі

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: