Аляксандр Ярашук: Усё, што трэба сельскай гаспадарцы – свабода


Падчас рэспубліканскай нарады па развіцці сяла паабяцаў аграрыя не што іншае, як «дыктатуру тэхналогіяў». Ды яшчэ і замацаваную заканадаўчым актам. Эксперт у сельскай гаспадарцы Аляксандр Ярашук у эфіры студыі «Белсат» кажа, што трэба беларускай вёсцы ў першую чаргу.

«Патрэбны ўказ, што дзяржавы назаўсёды сыходзіць з эканомікі і сельскай гаспадаркі, і дае магчымасць з’явіцца ўласніку. Таму што самы жэстачайшы дыктатары, нават усе жэстачайшыя дыктатары свету разам, не могуць зрабіць большай дысцыпліны і дыктатуры тэхналогіі, чымся маленькі, дасціпны ўласнік. Па адной прычыне: ён гаспадар», – кажа Ярашук.

Паводле эксперта, у Беларусі няма гаспадара, не было гаспадара і пры гэтай уладзе не будзе.

«20 гадоў – падаецца, дастатковы час, каб нарэшце пераканацца, што адмаўляць сялянам у прыватнай уласнасці на зямлю – тупіковы варыянт», – цвердзіць наш суразмоўца.

«Усе пагрозы і будучыя дакументы нічога не вырашаюць. І мы будзем прысутнічаць яшчэ не пры адным акце гэтага бясконцага Марлезонскага балету», – дадае Аляксандр Ярашук.

Глядзіце размову ў «Гарачым каментары». Фота – Віктар Драчоў/ТАСС