Размова дня Аляксандр Фядута: Сілавыя структуры ўсе больш атаясамліваюцца з Віктарам Лукашэнкам


Якую ролю ў разгоне пратэстоўцаў на Дзень Волі 25 сакавіка мог адыграць старэйшы сын кіраўніка Беларусі Віктар Лукашэнка, памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы?

Паліттэхнолаг Аляксандр Фядута кажа, што з Віктарам Лукашэнкам «усё больш атаясамліваюцца сілавыя структуры».

Пры гэтым эксперт адзначае, што «як чыноўнік ён выхаванец Уладзіміра Макея, які адказваў за першы этап уваходжання Віктара Аляксандравіча ў дзяржаўны апарат».

«Але цяпер мы бачым, як разыходзяцца пункты гледжання Макея і сілавых структураў», – кажа паліттэхнолаг.

Ці «ястрабы» перамагаюць «галубоў»? Цяпер, на думку Фядуты, у пазіцыях сілавога блоку і ліберальнага кола трымаецца баланс.

Пра аргументы Макея, апрача неабходнасці атрымаць крэдыт МВФ, пра тое, як сам сябе запалохаў Аляксандр Лукашэнка, – у «Размове Калінкінай».

Каментары