Асабісты капітал Алкаголь замест валюты


Фота на застаўцы elit-alco.com.ua

Мераем алкаголем айчынную эканоміку.

Калі ў вас ёсць праца, якую за гадзіну можа зрабіць мужчына сярэдняй кваліфікацыі – рыхтуйце бутэльку гарэлкі. Калі для рабацягі памочніка прадугледжана бутэлька гарэлкі, то ёсць выпадкі, калі мусіш мець каньяк. Гэты напой – сімвал хабару.

«Калі гарэлку даюць за выкананне работы, каторую атрымальнік не абавязаны выконваць але пагаджаецца, то каньяк за тую, што атрымальнік рабіць абавязаны, але не надта пагаджаецца», – трапна апісвае сітуацыю эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Ёсць працы, за якія прадугледжана шампанскае. Яго часцей дораць за радасныя навіны ці дапамогу ў радасных справах – напрыклад, медычнай сястры, што выносіць немаўля з радзільні. І, гледзячы на статыстку, радасных навінаў у беларусаў становіцца ўсе болей – калі ў 1990-я на шампанскае трацілі ўсёй нацыяй каля $ 700 тыс., то цяпер – аж $ 1,3 млн.

Пра што яшчэ распавядзе алкаголь, які набываюць беларусы – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Каментары