Гарачы каментар Алесь Лагвінец: СНД паступова аджывае


На пасяджэнні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы Аляксандр Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на СНД. Ці можна сказаць, што СНД ужо памірае?

«Ад самага пачатку СНД было структурай, створанай дзеля цывілізаванага разводу, так бы мовіць. Потым СНД пераўтварылася ў клуб прэзідэнтаў. Усе любяць цытаваць колькасць падпісаных дамоўленасцей, здаецца больш за тысячу іх было, але працавала там толькі 10 адсоткаў. Вялізарная адлегласць паміж краінамі, існуюць розныя інтарэсы і выкліклікі, таму мы бачым, што паступова СНД аджывае. Тым больш што для Расеі СНД згубіла сваю цікавасць, бо Расея паставіла на Еўразійскі эканамічны саюз», – кажа госць «Гарачага каментара», палітолаг Алесь Лагвінец.

Больш – глядзіце ў відэа вышэй.

Фота – Alexei Druzhinin/Russian Presidential Press and Information Office/TASS

Каментары