Алег Волчак: адвакацкая супольнасць знішчаецца


Праваабаронца Алег Волчак лічыць, што пазбаўленне Ганны Бахціной адвакацкай ліцэнзіі – гэта атака на ўсю адвакатуру.

«Гэта атака на адвакатаў, знішчаецца адвакацкая супольнасць. Паўстае пытанне: а дзе ж адвакацкая салідарнасць? Няўжо яны думаюць, што гэта іх не закране? Беларусы шмат у чым самі вінаватыя, мы не праяўляем салідарнасць», – кажа праваабаронца.

Волчак лічыць, што пазбаўленне ліцэнзіі Ганны Бахціной таксама звязанае з тым, што адвакатка абараняла фігуранта «справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага.

«Справа патрыётаў» сапраўды рассыпалася, адвакаты атрымалі перамогу. Магчыма, восень будзе гарачай і гэта ўсё робіцца для таго, каб іншыя адвакаты не ішлі абараняць тых, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю», – кажа ён.

 

Больш – у відэа вышэй.