Гарачы каментар Алег Воўчак: А калі ў мамы чацвёра хлопчыкаў, і адзін загіне – ці гэта нармальна?


Ідэю Лукашэнкі не прызываць у войска адзінае дзіця ў сям’і ў эфіры «Белсату» каментуе праваабаронца Алег Волчак.

Дзедаўшчына – сістэмны крызіс у войску, і справа Коржыча паказала сапраўдны стан рэчаў у ім: не проста дзедаўшчыну, а дзеянне злачынных груповак, што збіралі грошы. Мы не ведаем, у якой колькасці і куды яны паступалі. Цяпер, напэўна, Следчы камітэт гэтым зоймецца.

Праваабаронцаў не пытаюцца, а я лічу, што ідэя не прызываць адзінае дзіця ў сям’і – гэта дыскрымінацыя. А калі ў маці чацвёра хлопчыкаў нарадзілася, і адзін у войску загіне – ці гэта нармальна? Значыць, трое застануцца.

Войска патрэбнае, але яно мае быць адкрытым для грамадства. Мусіць нармальна працаваць і грамадзянская супольнасць, і камандзіры. Трэба, каб генералы начавалі не ў Менску, а ў казармах, тады яны бы па-іншаму разумелі жыццё салдата.

Поўную размову Сяргея Падсасоннага з Алегам Волчакам аглядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары