Гарачы каментар Алег Волчак пра новы «падатак на грыбы»: Людзі не будуць плаціць. Будзе канфлікт


Беларусы атрымалі новы «падатак» – гэтым разам на грыбы ды ягады.

Адпаведная пастанова Савету міністраў была ўхваленая яшчэ ў сярэдзіне лістапада летась і ўступіла ў сілу 31 снежня. Дакумент прадугледжвае дадатковыя зборы за лесакарыстанне і нарыхтоўванне другасных лясных рэсурсаў: пры гэтым плаціць давядзецца не толькі за грыбы, ягады ці арэхі, але і нават за апалае лісце і мох. У капеечку абыдуцца і расстаўленыя вуллі ды пасекі, а таксама турыстычныя, культурныя і фізкультурна-аздараўляльныя мерапрыемствы.

Новы «падатак» каментуе праваабаронца Алег Волчак.

Я адназначна бачу, што пасля дэкрэту ад дармаедах другое месца займаў літаральна за адзін дзень гэта праблема. Хутчэй за ўсё гэта будзе скіравана на беларусаў, фізічных асобаў. І ўлада рыхтуецца да лета.

Нягледзячы на тое, што грамадзянін мае права заходзіць у лес, але ёсць абмежаванні. І яны ўсталёўваюць парадак.

У эканамічны крызіс людзі сапраўды сышлі ў лясы, у балоты і прафесійна збіраць. Яны збіраюць не таму, што гэта вялікія грошы, а проста няма працы.

Ёсць у адміністрацыйным кодэксе артыкулы 15.26 і 15.28, якія дазваляюць затрымаць, калі чалавек збіраў не для сябе, а для продажу альбо незаконна. Тады штрафы да 20 базавых велічынь.

Дзяржава хоча ўзяць пад кантроль лясы і змусіць людзей не гандляваць, а несці здаваць.

Але я думаю, што людзі не будуць плаціць. Будзе канфлікт.

Размову Валерыя Руселіка з Алегам Волчакам глядзіце ў «Гарачым каментары».

Каментары