Гарачы каментар Алег Гулак: Смяротнае пакаранне – гэта дзікунства


 

Гарадзенскі абласны суд прыгаварыў 28-мігадовага Івана Кулеша да смяротнага пакарання. Мужчыну прызналі вінаватым у забойстве трох прадавачак у Лідскім раёне, а таксама ў крадзяжы ды разбоі. Яшчэ адна «расстрэльная справа» разглядаецца цяпер Гомельскім абласным судом. Беларусь мае альтэрнатыву – пажыццёвае заключэнне, аднак адмаўляцца ад найвышэйшае кары не спяшаецца.Гэта другі смяротны прысуд цягам года: 18 сакавіка Гомельскі абласны суд прыгаварыў жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова да вышэйшай меры пакарання, малады чалавек прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве дзяўчыны. Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд. Амаль кожны год у Беларусі агучваюць смяротныя прысуды, якія пазней прыводзяцца ў выкананне. Цела расстраляных сваякам – не выдаюць, і пра месца пахавання – не паведамляюць. Невядомай застаецца і дакладная дата прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу ўжываецца смяротнае пакаранне. З пачатку 1990 да вышэйшай меры прыгаворана было Больш за 400 асуджаных.Справу каментуе праваабаронца Алег Гулак.

Каментары