Гарачы каментар Айчынныя прадпрымальнікі апынуцца на вуліцы?


Або Лукашэнка выкіне іх туды сваім скандальным дэкрэтам, пазбавіўшы працоўных месцаў. Або выйдуць самастойна – на мітынг, каб уголас заявіць пра свае правы. Акцыя мае адбыцца 15 лютага на сталічнай плошчы Бангалор.Паводле арганізатараў чарговага Форуму прадпрымальнікаў, які адбыўся сёння ў гатэлі «Пекін» у Менску, удзел у ім узялі тры тысячы іпэшнікаў з розных гарадоў Беларусі. Запрашэнне на сустрэчу атрымаў і персанальна Аляксандр Лукашэнка, аднак на форуме ён не зʼявіўся. У выніковай рэзалюцыі мерапрыемства бізнесоўцы запатрабавалі перамоваў з кіраўніком дзяржавы «для абʼектыўнай ацэнкі сітуацыі і выпрацоўкі канструктыўных шляхоў яе развязання». Наступны форум запланаваны на 29 лютага.

«Настроі прадпрымальнікаў змяняюцца ў радыкальны бок. Сярод людзей усё менш страху выказвацца пра ўлады, ўрад, не кажучы ўжо пра мясцовых чыноўнікаў. Вырашэнне праблемы ў інтарэсах улады, каб людзі маглі нармальна працаваць і нармальна займацца бізнесам», – заявіў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» старшыня рэспубліканскага абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Больш у відэаматэрыяле!

Каментары