Адкрывальнік коду фальсіфікацыяў 000-179: Толькі людзі сталага веку вераць у выбары


Грамадскі актывіст Пётр Маркелаў распавёў у праграме «Размова» падрабязнасці дзвюх акцыяў, якія сталі, бадай, самымі яркімі падчас прамінулых мясцовых выбараў.

«Калі выбараў няма, то няма сэнсу агітаваць выбарнікаў ісці на выбары і галасаваць за нейкага кандыдата. Таму мы проста скарысталіся магчымасцю выказаць сваю пазіцыю: зладзілі тры пікеты-фотазоны да стагоддзя БНР і мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны», – кажа Пётр Маркелаў.

Менавіта ён заўважыў у сацсетках код фальсіфікацыяў 000-179 (нумар школы), пра які распавяла адна з настаўніцаў. Гэтую пазнаку ставілі ў пашпарты так званым «карусельшчыцам», якіх прымушалі галасаваць шмат разоў за вызначанага кандыдата на розных участках. Сябры выбарчых камісіяў, парушаючы закон, выдавалі ім бюлетэні для галасавання паводле гэтага коду.

Аб падрабязнасцях відэаправеркі, як дзейнічае гэтая схема, пра рэакцыі ўладаў на тэму дэкрыміналізацыі лёгкіх наркотыкаў, пра тое, хто яшчэ з беларусаў верыць у выбары – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Пятром Маркелавым.