Агляд падзеяў культуры Addis Abeba развітваецца: саліст з’язджае ў В’етнам


«Addis Abeba» развітваецца з сваймі аматарамі – першы з серыі развітальных канцэртаў саліст гурта Дзмітрый Іваноў адыграў у Горадні. Неўзабаве ён едзе жыць у В’етнам – там ужо год жыве ягоная жонка з сынам. Вяртання Дзіма не выключае.

ДЗМІТРЫЙ ІВАНОЎ, МУЗЫКА:«Магчыма, праз гады 3-5 мы зноў збяромся і будзем граць. Магчыма, гэтым складам, магчыма, склад зменіцца. Але спадзяюся, што мы працягнем граць гэтым складам».

Музыкі ж, што гралі разам з Дзімам у «Addis Abeba», цяпер перыядычна граюць з «Батанік Проджэкт» ды спрабуюць адраджаць гурт «Вірус ліха».Дзіма ж зазначае, што прысвяціў «Addis Abeba» палову свайго свядомага жыцця: у студзені гурту споўніцца 15 гадоў – у гэты час Дзіма будзе ўжо ў В’етнаме. І там працягне пісаць музыку.

ДЗМІТРЫЙ ІВАНОЎ, МУЗЫКА:«Калі буду ў В’етнаме, думаю, што буду працягваць выкладваць у інтэрнэт акустычныя варыянты песень. Таксама пастараюся засвоіць там музычную праграму, пастараюся папрацаваць адзін пакуль. Будзе бачна, магчыма, буду прыязджаць на месяц раз на год і будзем паспяваць рабіць штосьці з калектывам».

Наступныя сольныя канцэрты Дзмітрыя запланаваныя на 22 лістапада ў Гомлі і 26 лістапада ў Віцебску. У Менску гурт выступіць у поўным складзе 29 лістапада.Іншыя тэмы: У Менску з’явілася новае графіці з серыі «Urban Myth»: чалавек у вышыванцы. У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі Румянцавых і Паскевічаў прэзентавалі адноўленыя крэслы, зробленыя на пачатку XIX ст. БТ выдаліла з «YouTube’у» ролік з Ціхановічам.Марына Вашкевіч, belsat.eu

Тэгі: ,
Каментары