Гарачы каментар «А 10:10 у яго было 2,9 праміле, а 10:20 – ужо 3,4». Пятрухін пра суд над міліцыянтам, які збіў жанчыну насмерць


П’яны Андрэй Валкавыцкі збіў аўтам жыхарку Слуцку. Жанчына загінула на месцы. Імаверна, даішнік піў за стырном, кажа ў эфіры «Белсату» блогер і журналіст Сяргей Пятрухін.

Сяргей Падсасонны: Як выглядаў працэс?

Сяргей Пятрухін: Было мноства людзей, прэсы.

Суддзя павінная была дасканала вывучыць прычыны, наступствы і ўмовы злачынства. Аднак пісьменныя, я лічу, пытанні адваката – з кім выпіваў падсудны, колькі – яна здымала. Хаця ён выпіваў з былым старшынём баранавіцкага ДАІ Сяргеем Жытко, якога пазней звольнілі за хабар.

Што казаў сам падсудны?

Падсудны практычна нічога не казаў, ён быў прыбіты. На самым пачатку ён прызнаў віну, хаця раней яе не прызнаваў (яго «асяніла» толькі 21 студзеня).

Ці гэтую справу маглі б замяць пад дыван, калі б не шырокі розгалас?

Думаю, так. Гэтую справу, як і іншыя, замялі б, і ніхто нічога б не даведаўся. Але дзякуючы рэзанансу яна выплыла, і цяпер яе вельмі складана схаваць.

У маленькіх гарадах падобных праблемаў больш, чым у вялікіх гарадах?

Думаю, там усё брутальна. Калі мы прыязджалі на суд у Столін, людзі самі падыходзілі і скардзіліся, прасілі дапамагчы, уратаваць. Там, у маленькіх гарадах, адбываецца страшнае і дзікае, яны робяць што хочуць.

Калі ў Менску парадак наводзіць блогер Целагрэйкін (людзі кажуць, што там, напрыклад, ужо не спыняюць аўты без прычыны), то што тычацца карпаратыўнай этыкі, міліцыянты практычна не мяняюцца. Падчас афармлення ДТЗ з машыны Валкавыцкага прапалі нумарныя знакі, іх да сёння не знайшлі. Як такое можа быць?

Поўную размову Сяргея Падсасоннага з Сяргеем Патрухіным глядзіце ў «Гарачым каментары»

Фота: Аляксандр Кораб для «Intex-press»

Каментары