7 фактаў пра свіную чуму ў Беларусі, якую ўлады затойваюць. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Пра тое чаму беларускія ўлады хаваюць афрыканскую чуму свінняў ці трэба баяцца польскіх ракетных сістэмаў «Пэтрыёт», што будзе калі Расея вырашыць адрэзаць краіны Балтыі ад Польшчы а таксама чаму ЗША б’е па Расеі а адгукаецца ў Беларусі? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою гэта самае цікавае вакол нашай краіны за тыдзень.

Эпідэмію свіной чумы ў дыктатуры не схаваеш

Улады Беларусі навучыліся хаваць усё што заўгодна. Асобныя выдаткі бюджэту, крыніцы фінансавання прэзідэнцкага фонду і нават вірусныя эпідэміі. Беларусаў свае ж кормяць каўбасой з афрыканскай свіной чумой і маўчаць, каб толькі суседзі не даведаліся. Але шыла ў мяшку не схаваеш. Матэрыял Ігара Кулея.

Экс-міністр абароны Польшчы пра тое чаму Захад давярае Беларусі больш чым Расеі

Польшча закупае амерыканскія сістэмы супрацьпаветранай абароны «Patriot». Чаму не трэба гэтага баяцца беларусам? Пра дачыненні Беларусі з Захадам і Расеяй інтэрв’ю Змітра Міцкевіча з Янушам Анышкевічам, былым кіраўніком Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Рэха санкцыяў ЗША супраць РФ б’е па беларускім рублі

Новыя санкцыі Злучаных штатаў супраць Расеі прывялі да стратаў расейскіх алігархаў на мільярды.Рэхам сітуацыя адбілася і ў Беларусі – курс долара і еўра пайшоў у гару. Крэмль, аднак, не збіраецца залагоджваць канфлікт. Чым гэта пагражае – высвятляла Вольга Жарнасек.

Амерыканскі аналітык: «Ад прэзідэнта Пуціна заўсёды варта чакаць нечаканага»

Пра тое як НАТО і Злучаныя штаты адкажуць на спробу Расеі атакаваць Сувальскі калідор і адрэзаць дзяржавы Балтыі ад Польшчы. Што галоўнае цяпер у абароне ад расейскай інфармацыйнай агрэсіі? Якія мэты Пуціна ў Еўропе? Другая частка інтэрв’ю Сяргея Пелясы з палкоўнікам рэзерву Рэям Вуйцікам, былым вайсковым аташэ ЗША ў Польшчы дырэктарам варшаўскага офісу Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі. Першую частку размовы глядзіце тут.

Бамбіць Сірыю ці не бамбіць. Не ў гэтым пытанне

Невядома толькі калі Злучаныя штаты пачнуць бамбіць рэжым Асада ў адказ на хімічную атаку ў Сірыі ды хто далучыцца да амерыканскіх сілаў. Сітуацыя надзвычай дынамічная, але на момант запісу выдання ў пятніцу а 13:00 мы ўсцяж у некалькіх кроках ад эскалацыі міжнароднага канфлікту. Падрабязней – Усевалад Шлыкаў.