Свет Упершыню ў гісторыі Паўднёвай Карэі прэзідэнт адпраўленая ў адстаўку ў выніку імпічменту


10-га сакавіка стаўся апошнім днём для Пак Кын Хе на пасадзе прэзідэнта Паўднёвай Карэі. У снежні парламент краіны прагаласаваў за імпічмент, цяпер Канстытуцыйны суд яго зацвердзіў.

Гэты крок пракаментаваў старшыня Канстытуцыйнага суда Лі Чонг Мі:

«Пастанова не супярэчыць Канстытуцыі. Усе суддзі абвяшчаюць адзінагалоснае рашэнне. Мы здымаем Пак Кын Хе з пасады».

Такі прэцэдэнт адбыўся ўпершыню ў гісторыі краіны. Цяпер Пак Кын Хе пазбавяць пажыццёвай прэзідэнцкай пенсіі ды іншых прывілеяў, якія належаць былым кіраўнікам дзяржавы.

Раней пракуратура абвінаваціла цяпер ужо былога прэзідэнта ў тым, што яна разам са сваёй сяброўкаю Чхой Сун Сіль атрымлівала хабар за дапамогу віцэ-прэзідэнту кампаніі «Samsung» Лі Чэ Ёнгу. Аднак тады прэзідэнцкі імунітэт не дазваляў дапытаць Пак Кын Хе.

«У выпадку неабходнасці я буду добрасумленна супрацоўнічаць з пракурорскім расследаваннем, і я таксама пагаджуся нават на расследаванне з боку адмысловай пракуратуры», – заяўляла ў леташнім лістападзе прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе.

Не зважаючы на тое, што партыя, якая прывяла да ўлады прэзідэнта Пак, прызнала правамернасць імпічменту і часткова ўзяла адказнасць за скандал, у краіне пачаліся акцыі пратэсту супраць пастановы Канстытуцыйнага суда.

«Мы не можам прыняць рашэння Канстытуцыйнага суда. Мы будзем працягваць пратэставаць, каб уратаваць дэмакратыю ў Паўднёвай Карэі», – адзначыў Чхан Сонг, адзін з арганізатараў пратэсту.

Прычынаю хваляванняў паслужыў той факт, што ў склад Канстытуцыйнага суда павінныя ўваходзіць з 9 чальцоў, але рашэнне вынеслі восем. На думку пратэстоўцаў, імпічмент не законны.

Падчас пратэстаў ужо загінулі два чалавекі. Адзін з іх, мужчына сталага веку, атрымаў цяжкую траўму, выпаўшы з паліцэйскага аўтобуса. Цела другога знайшлі ў метро, недалёка ад месца закалотаў. Паводле папярэдніх звестак, ён быў паранены ў выніку сутыкненняў з паліцыяй.

Чытайце таксама:

Ігар Віняўскі, belsat.eu

Каментары