Журналістка Анастасія Кірыленка пра пашырэнне санкцыяў ЗША супраць Расеі – у размове Валера Руселіка.
«Рукатворная дэградацыя стасункаў» – менавіта гэтак вуснамі прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова Крэмль адрэагаваў на пашырэнне ЗША санкцыяў супраць Расеі. Напярэдадні ўлады ЗША далучылі да «спісу Магніцкага» пяцёра расейцаў, набліжаных да Уладзіміра Пуціна.
«За Расею [заходнія краіны] ўзяліся занадта позна», – заяўляе ў эфіры «Гарачага каментару» Анастасія Кірыленка.