Дудзінскі правёў карпаратыў у рэзідэнцыі Лукашэнкі. Сатырычнае шоу


Самая сакрэтная рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Ахова з расейскіх спецназаўцаў. Яркае святло ліецца з вокнаў. Хто там сустракае Новы год? Да гэта ж  «Хай так TV»! Як мы прабраліся ў святая святых Аляксандр Рыгорыча?

Для нашых дасціпных вядоўцаў няма немагчымага. Кацярына Ваданосава паказала дарогу, Міхась Зуй пазбыўся аховы, а Дзяніс Дудзінскі зрабіўся суфлёрам… Каму ён дапамог запісаць навагодні зварот – глядзіце ў нашым сатырычным шоу.

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • «Беларусь сёння» згарэла
  • Куды падзець алей з-пад бульбы-фры? «Вкусно и точка» аб’яднала брэнды з Мосгортрансам
  • ЛукапрэзЗаебел: беларускія імёны ў паўночнакарэйскім стылі
  • Прапагандыст Грыша атрымаў падарунак ад гарачай паклонніцы
  • У РБ запрацавалі ўласныя біялабараторыі? Чым будзе абараняцца рэжым ад украінскіх баявых камароў
  • Лукашэнкаўскія ваенкары выехалі асвятляць бітву за… ураджай шышак!
  • Пачалося! У Слоніме! Слонімцы разбушаваліся
  • Дудзінскі пазвінеў дзындзікамі
  • Разрыў шаблону: замест словаў пра няпросты год чыноўнік з МЗС пахваліў 2022-ы!
  • Свята, якое заўсёды з вамі. Старшыня ЦВК Карпенка зрабіў анонс выбараў 2024 года
  • Як наступнік Ярмошынай бачыць выбары ў Беларусі
  • Бацька пашкадаваў, што апрануўся Дзедам Марозам
  • Саладуха абвесціў 2023-ы – Годам традыцыйных каштоўнасцяў
  • Калі Расея – мядзведзь, то хто тады Беларусь?
  • Навагоднія цуды, але за свой кошт
  • Галоўчанка замест Лукашэнкі! Надышоў час памяняць лысую гуму
  • «Гэты год і так задраў усіх нас «не па-дзецкі»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: gov.spb.ru; kremlin.ru