15 гадоў разам. Навагодні канцэрт


Пры канцы 2007 года, перад самымі святамі, маладая пара ўсталёўвае сабе спадарожнікавую антэну, каб глядзець не толькі мясцовыя каналы. Спецыяліст наладоўвае ім таксама «Белсат».

Вядоўцы «Белсату» апавядаюць аб выніках года, аб’яўляюць музычны нумар. Раптам аказваецца, што пульт ад тэлевізара – гэта свайго роду машына часу, здольная перанесці пару ў будучыню. Для пары з адносна спакойнага 2007-га гэтая будучыня выглядае фантастычнаю ды антыўтапічнаю. У кватэру да маладзёнаў трапляюць розныя госці – міліцыя, спецназ (АМАП), агітатары на выбарах. Нарэшце пара сама трапляе на святочны навагодні канцэрт.

Песні, якія гучаць у фільме:

  • AnaMova – Ты маеш сэрца
  • Ілона Карпюк – Мая краіна (музыка: Кася Камоцкая; словы: Міхал Анемпадыстаў; аранжыроўка: Арцём Зарэцкі)
  • РСП – Ровар (музыка і словы: Дзяніс Тарасенка; аранжыроўка: Зміцер з-пад Менска)
  • Юры Стыльскі (Дай дарогу!) – Ня веру (музыка і словы: Юры Стыльскі; аранжыроўка: Аляксандра Шчарбакова)
  • Кацярына Ваданосава – Калядная калыханка (музыка і словы: Кацярына Ваданосава; аранжыроўка: Марына Лукашэвіч)
  • Уладзімір Пугач (J:Mors) – Не памірай (музыка: Уладзімір Пугач; словы: Уладзімір Пугач, Вячаслаў Бандарэнка, Вадзім Касалапаў; аранжыроўка: Марына Лукашэвіч)
  • Лявон Вольскі і Маргарыта Ляўчук – Палон (музыка: Лявон Вольскі; словы Аляксандр Лукашук; аранжыроўка: Аляксандра Шчарбакова)
  • Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Юры Стыльскі – Героям слава! (музыка і словы: Лявон Вольскі. Пераклад на ўкраінскую мову: Вячаслаў Лявіцкі)
  • NAVI – Свяці (музыка: Арцём Лук’яненка; словы: Арцёма Лук’яненка і Ксенія Лук’яненка; аранжыроўка: Аляксандра Шчарбакова)
  • Вольны хор – Ноччу з нябёсаў (арыгінал: украінская народная песня «Шчэдрык» у апрацоўцы Міколы Леантовіча)
  • Kriwi – Закаці (музыка: Валерыя Новік, Настасся Хмель; словы народныя)