Праца, як у дэтэктыве: судовая перакладчыца Крысціна Шыянок


Чаму чэшскія ўлады і беларусы ў Чэхіі ўсё часцей замаўляюць пераклад дакументаў на беларускую мову? Пра гэта распавяла судовая перакладчыца Крысціна Шыянок у, як бы сказалі чэхі, «чэрствым» выданні праграмы «Мова нанова».

Крысціна Шыянок – лінгвістка, багемістка, перакладчыца, актывістка. Багемістыка вывучае чэшскую мову і культуру. Назва навукі паходзіць ад назвы гістарычнай вобласці Чэхіі – Багеміі.

Багемія, Маравія і Сілезія, Чэхія, карта, герб
Гістарычныя вобласці Чэхіі: Багемія, Маравія і Сілезія. Скрыншот «Мова нанова»

Судовы перакладчык робіць пераклады дакументаў і натарыяльна пацвярджае іх уласнай гербавай пячаткай. Крысціна распавяла, як выглядае праца судовага перакладчыка ўвогуле, і каму патрэбны пераклад на беларускую мову ў Чэхіі ў прыватнасці.

Беларуска адзначае важныя перамены ў стаўленні чэхаў да беларускай мовы. У 2013 годзе Чэхія прызнала беларусаў, якія жывуць у краіне, этнічнай меншасцю. А з 2020 года чэшскія ўлады лічаць за лепшае перакладаць дакументы для рэжыму ў Беларусі не на расейскую, а на беларускую мову.

Крысціна паходзіць з расейскамоўнае сям’і. Каштоўнасць беларускай мовы яна зразумела, калі пазнаёмілася з эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць – гэта…». А крыніцаю натхнення для яе стала вывучэнне гісторыі свайго роду.

Гісторыю ўласнага роду вывучала і госця аднаго з нашых папярэдніх выданняў. Гэта была Галіна Ляшкевіч-Зяновіч-Альпенская з пінскай шляхты, чый шляхецкі род мае ажно 500-гадовую гісторыю:

На думку Крысціны Шыянок, беларусы пераходзяць на беларускую мову і для таго, каб адмежавацца ад антыбеларускіх уладаў.

«У нашых рэаліях беларускіх мова – гэта зброя. У нас не так шмат ёсць магчымасцяў адмежавацца ад сістэмы, бо мы ўсё яшчэ ходзім з гэтымі сінімі пашпартамі, якія асацыююцца з нелегітымнымі ўладамі. Але мова – менавіта тое, дзе мы можам правесці вось гэтую мяжу і сказаць: з імі я не маю нічога супольнага, я – беларус, а гэта – антыбеларуская ўлада», – тлумачыць Крысціна.

Мова Нанова
Украінская мова сарвала планы расейскіх акупантаў
2022.03.21 20:01

Вядоўца Віктар Шукеловіч успомніў пра забаўных падманных сяброў перакладчыка, пра словы, падобныя гучаннем або напісаннем, але розных значэннем! Іх у чэшскай мове беларусы знойдуць вельмі шмат. Напрыклад, «ужасны» і «чэрствы».

Агляд
Ахой, Кралавецкі край! Чэхі «востраць зубы» на Калінінградскую вобласць
2022.10.07 18:40

Існаваць – рус. существовать

Варта было б – рус. стоило бы

Адрозная = адрозніваецца

Адказнасць – рус. ответственность

Змест – рус. содержание

Засведчыць – рус. засвидетельствовать

Якасць – рус. качество

Спраўдзіць = праверыць

Выклікаць – рус. вызывать

Выпадак – рус. случай

Адмовіць – рус. отказать

Келіх – рус. бокал

Дапытаць – рус. допросить

Пэўны = канкрэтны

Пад вартай – рус. под стражей

Удзельнік – рус. участник

Сведчанне – рус. свидетельство

Адлегласць – рус. расстояние

Даводзіцца = прыходзіцца

Праўны = юрыдычны

Замаўляць = заказваць

Імкнуцца – рус. стремиться

Назіраць – рус. наблюдать

Своеасаблівы – рус. своеобразный

Зброя – рус. оружие

Адмежавацца = аддзяліцца

Супольны = агульны

Асабісты = персанальны

Пункт погляду – рус. точка зрения

Паступова – рус. постепенно

Спроба – рус. попытка

Спрыяльныя ўмовы – рус. благоприятные условия

Выкладчыцкі склад – рус. преподавательский состав

Лад жыцця – рус. образ жизни

Свядомая спроба – рус. сознательная попытка

Падштурхнуць – рус. подтолкнуть

Упэўненасць – рус. уверенность

Патрапіць = папасці

Хваля – рус. волна

Асяродак – рус. окружение

Пераважна – рус. преимущественно

Радавод = генеалогія

Крыніца натхнення – рус. источник вдохновения

Уласна – рус. собственно

Вылучаць = выдзяляць

У нейкім сэнсе – рус. в каком-то смысле

Калі шчыра – рус. если честно

Разважаць – рус. рассуждать

Іспыт = экзамен

Шэраг = рад

Багата = многа, шмат

Выкладаць – рус. преподавать

Супрацьлеглы – рус. противоположный

Устрымацца – рус. воздержаться

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.