Лукашэнка страціў тытул «бацька нацыі»! Сатырычнае шоу


У эфіры СТВ агучылі, з чаго пачынаецца Беларусь без Лукашэнкі. Міністэрства адукацыі патлумачыла, што чакае вучняў і студэнтаў, якія рызыкнуць вучыцца ў Беларусі.  «Хай так TV» даведаўся, што хутка будзе з курсам долара і цэнамі ў РБ. 

Вядоўцы – Міхась ЗуйКацярына Ваданосава  і Дзяніс Дудзінскі.

У новым выданні сатырычнага шоу:

  • «Цяпер мы можам дазволіць сабе ЎСЁ!»
  • Алегу Гайдукевічу падабаецца Губка Боб Квадратныя Штаны
  • Ці то сітх, ці то джэдай: вясёлкавы светлавы меч аматара дыкпікаў
  • Кіраўнік Неліберальна-недэмакратычнай партыі Беларусі зрабіўся «бяльмом у горле»
  • Хто перамог у конкурсе «Настаўнік года»
  • «Успаміны са свету з бярвення» раскрыла загадкі гісторыі Гомельшчыны
  • Размеркаванні і адпрацоўкі выйшлі на новы ўзровень
  • Гарадзенцы, які вярнуліся з-за мяжы, створаць таемныя гурткі
  • Міліцыянты прынялі Грыгорыя Азаронка за бамжа
  • Яўген Пуставой адабраў у Аляксандра Лукашэнкі тытул «бацька нацыі»
  • Міністр адукацыі патрабуе, каб алгебра прышчэплівала любоў да радзімы і працы
  • Песня пра перапіску з гэбістам

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Ussama Azam / unsplash