Беларускі гід знаёміць ізраільцянаў з іхнай краінай


Павел Бернштэйн – рэпатрыянт з Гомля. У Ізраілі Павел працуе гідам, ягоная спецыялізацыя – тамтэйшыя нацыянальныя меншасці. Павел паказвае, як жывуць чаркесы, аляўіты, армяне ці самаране.

Ён выдатна авалодаў арабскай мовай і да палестынскай часткі Іерусаліму ходзіць як да сябе. Наш карэспандэнт пабываў з ім у экскурсіі на аўтэнтычнай рэлігійнай цырымоніі самаранаў – нацыі, якая налічвае сёння ўсяго 830 асобаў.

Павел Бернштэйн жыве ў Іерусаліме з 1999 года. За гэты час Павел спазнаў жыццё многіх нацыянальных меншасцяў Ізраілю настолькі дакладна, што стаў як гід знаёміць з імі саміх ізраільцянаў. З групай турыстаў і камерай «Лета ў «Аб’ектыве» ён правёў экскурсію да гары Герызім, каб стаць сведкамі паломніцкага ўзыходжання самаранаў да святыняў і святочнай малітвы на досвітку. Такую цырымонію можна пабачыць толькі двойчы на год.

Глядзіце рэпартаж з цыклу «Лета ў «Аб’ектыве», каб даведацца больш.

Фота вокладкі: Скрыншот «Белсат»