Пінская шляхта. Застацца беларусамі пры кожнай уладзе – ад ВКЛ да Лукашэнкі


Шляхцянка Галіна Ляшкевіч-Зяновіч-Альпенская распавяла, з якімі выклікамі сутыкнуліся ейныя продкі за больш як 500-гадовую гісторыю роду, паказала сямейныя рэліквіі і расказала, як яна сама працягвае справу мінулых пакаленняў.

Пінскую шляхту зрабіў вядомай Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. А якою яна была насамрэч?

Госця новага выдання праграмы «Мова нанова» – Галіна Ляшкевіч-Зяновіч-Альпенская. Гісторыя ейнага роду гучыць як своеасаблівая ілюстрацыя да гісторыі Беларусі.

Тут і першая згадка вёскі Альпень, якая адносіцца да 1479 года. Тут і згадка каралевы Боны Сфорца. Тут і змаганне супраць ператварэння касцёлу ў Мядзведзічах у царкву падчас русіфікацыі беларускіх земляў Расейскай імперыяй. Тут і кніга пра Кастуся Каліноўскага, выдадзеная беларускаю лацінкаю ў 1933 годзе ў Вільні. Тут і пагроза трапіць на Калыму за пасаду войта ў міжваеннай Польшчы.

Як пакаленні продкаў спадарыні Галіны здолелі пранесці беларускасць праз стагоддзі? Як яна сама ўспрымае місію захавання гістарычнае памяці?

У граматычнай частцы вядоўца Віктар Шукеловіч распавядзе пра выраз «то бок», які служыць прадметам заўзятых моўных спрэчак.

Прозвішча – рус. фамилия

Сучаснасць = цяперашні час

Нашчадкі – рус. потомки

Непаразуменне – рус. непонимание

Маленства = дзяцінства

Войт = стараста

Прымаўка – рус. поговорка

Выснова = вывад

Прыхільнік – рус. сторонник

Ладзіцца = праводзіцца

Захапляць = зачароўваць

Здрадзіць = прадаць

Вязніца = турма

Рэчы = прадметы

Кшталтаваць = адточваць

Лёс – рус. судьба

Вольнасць = свабода

Ушанаваць = аддаць пашану

Здымкі = фатаграфіі

Ахвяраваць – рус. жертвовать

Асяродак = група людзей, кола

Сябра = член, чалец

Прыгнёт = прыцясненне

Засцянковая шляхта = збяднелая, дробная

Сціплы – рус. скромный

Мець гонар – рус. иметь гордость, честь

Маёнтак = сядзіба

Старажытны = старадаўні

На падставе = на аснове

Дзеяч – рус. деятель

Сварыцца = канфліктаваць

Цаглінка – рус. кирпичик

Каштоўнасць – рус. ценность

Удзельнічаць – рус. участвовать

Пакрыху = патроху, памалу

Кавалачак = кусочак

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons