Тры гады вяскоўцы змагаюцца супраць шкоднай вытворчасці


Жыхары Асаўка супраць цэху перапрацоўвання ртутных лямпаў

Тры гады жыхары вёскі Асавок змагаюцца супраць адкрыцця цэху ўтылізацыі ртутных лямпаў. Увесну чыноўнікі Пухавіцкага раёну паведамілі, што перапрацоўваць тут нічога не будуць. Але ўлетку зарганізавалі новы грамадскі сход. Фірму Міхаіла Дубовіка «ЛампУтыльРэсурс», што стварала цэх, ліквідавалі. Тым часам замест зачыненае фірмы бізнесовец стварыў новую – «Экабаза», і пачаў афармляць цэх наноў. Вяскоўцы кажуць, што калі цэх утылізацыі ртутных адкідаў пачне працаваць, то з цягам часу гэта заб’е навакольныя вёскі.

Што будзе з лецішчам Ніны Багінскай?

Ніну Багінскую можна пабачыць амаль на ўсіх грамадскіх імпрэзах. І заўсёды яна прыходзіць туды з бел-чырвона-белым сцягам. Некаторы час таму ейную маёмасць апісалі судовыя выканаўцы. Суд пастанавіў, што за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях спадарыня Ніна мусіць выплаціць да Br 75 млн. Лецішча нашае гераіні таксама выставілі на таргі праз аўкцыён. Першыя прызначылі на 17-га жніўня, але яны гэтак і не адбыліся праз адсутнасць патэнцыйных пакупнікоў. Неўзабаве стане вядомая дата наступнага аўкцыёну.

Мінакі пра выдаткі на рыхтаванне дзяцей да навучальнага году

У Менгарвыканкаме падлічылі: каб сёлета падрыхтаваць вучня малодшых класаў да школы, ягоным бацькам прыйдзецца выдаткаваць ад Br 170-700. Старшакласнік абыдзецца даражэй – Br 220-840. Мы запыталіся ў мінакоў на вуліцах сталіцы: ці моцна гэткія сумы адбіваюцца на сямейным бюджэце?

У Жодзіна жыхары адстойваюць сваю дваровую тэрыторыю

Жодзінскія гарадскія ўлады маюць намер зарганізаваць капітальную рэканструкцыю адной з дваровыхтэрыторыяў на вуліцы Леніна дзеля павелічэння парковачных месцаў. Працы распачалі без абмеркавання з жыхарамі. Праз будаўніцтва парковачнае пляцоўкі ды пад’яздное дарогі дваровая плошча зменшылася амаль удвая. Толькі пасля таго як незадаволеныя жыхары звярнуліся ў мясцовы выканкам, чыноўнікі, адказныя за будаўніцтва, зладзілі з імі сустрэчу.

Якія правы ў грамадзяніна на мяжы і як сябе мае паводзіць?

Няўдалы жарт у пункце дагляду Нацыянальнага аэрапорту Менск–2 скончыўся для грамадзянкі Расеі затрыманнем і судом. Падчас канфлікту з інспектарам службы паветранае бяспекі Марыя Рымар паведаміла, што мае ў торбе выбухоўку. Мы пацікавіліся ў юрыста, якімі правамі можа карыстацца грамадзянін на мяжы ды як мае сябе там паводзіць.