Як Лукашэнка прыбiрае да рук Царкву


Аляксандр Лукашэнка імкнецца кантраляваць не толькі палітычнае, але і духоўнае жыццё краіны. На што ён ідзе дзеля захавання кантролю над Царквой і чаму гэта так важна для яго – у новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскай.

У Беларусі Царква мусіць заставацца па-за палітыкай, а Канстытуцыя краіны гарантуе ўсім канфесіям роўныя правы. Гэта – афіцыйная рыторыка ўладаў Беларусі ў рэлігійных пытаннях.

Але калі ўсё так, то чаму некаторыя святары з’яўляюцца на прыёмах і працоўных нарадах у Лукашэнкі? Чаму для адных вернікаў адкрытыя тысячы святыняў па ўсёй краіне, а іншым не дазваляюць маліцца нават у кароўніках? І навошта пасля пратэстаў Лукашэнка загаварыў пра раскол праваслаўя ў Беларусі? Глядзіце ў праграме (відэа вышэй).

Фота на прэв’ю: president.gov.by