Фэст «Soncahraj» і Купалле ў адным флаконе


Каля вадасховішча Семяноўка на Падляшшы ў Польшчы адбыўся фінал ІІ фестывалю беларускай традыцыі «Soncahraj».

Падчас імпрэзы адбываліся разнастайныя майстар-класы для вырабу беларускіх паясоў і ручнікоў ды варэння крупніку. Працаваў беларускі кірмаш. На фестывальнай сцэне выступілі гурты з Дубічаў-Царкоўных і Дабрывады, «Чырвоныя Шпількі», Амэлія Петрочук, «Гайда Банда», «Беларускі цуд» з Літвы і госці з Беларусі: гурт «Мярэжа», капэла Алены Мялешкі і капэла «Колісьнія».

Сёлета фестываль быў спалучаны са святам Купалля. Арганізатарам фестывалю «Soncahraj» быў фонд «Тутака». Паглядзіце, што ўбачылі на фестывалі рэпарцёры цыклу «Лета ў «Аб’ектыве».