Лукашэнка вельмі надакучыў Пуціну. Што зробіць Крэмль?


Калі смерць Лукашэнкі – адзіная магчымасць змяніць уладу ў Беларусі, ці гатовыя беларусы да такога сцэнара? Каго ў выпадку сыходу Лукашэнкі падтрымае Крэмль? Пуцін можа заліць Беларусь крывёю для ўтрымання кантролю над краінаю?

Расейскі палітык і грамадскі дзеяч Уладзімір Мілоў упэўнены, што ФСБ мае горы кампраматаў як на самога Лукашэнку, гэтак і на ягоных чыноўнікаў:

«У іх цэлы дэпартамент вялікі, і нават, магчыма, не адзін, што займаецца аналізам і прафайлінгам асобаў, якіх вы абмяркоўвалі, і нейкіх іншых, якія могуць быць цалкам нечаканымі. Яны будуць выходзіць на кантакт з усімі прадстаўнікамі лукашэнкаўскай наменклатуры і казаць: маўляў, мы прынялі рашэнне, мы хочам гэтага, і ўсе павінны яго падтрымаць».

На жаль, цягам апошніх гадоў Беларусь стала катастрафічна залежнай ад Расеі ў большасці пазіцыяў, перадусім фінансава-эканамічных. У іх ёсць чым ціснуць, мяркуе расейскі палітык:

«Пасля 24 лютага ў іх ёсць даведка, што яны псіхі, яны могуць зрабіць што заўгодна».

Ці можа Пуцін заліць Беларусь крывёю для ўтрымання кантролю над краінаю? Які клан сілавікоў і чыноўнікаў наймацнейшы сярод лукашыстаў? Хто расстаўляе паўсюль сваіх людзей і рыхтуецца да захопу ўлады? Што рабіць беларусам, каб спыніць панаванне Расеі і яе халуёў у краіне? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выданні ток-шоу «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгаю Старасцінаю.

Госці студыі: старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, палітолаг Анатоль Котаў, расейскі палітык і грамадскі дзеяч Уладзімір Мілоў, аглядальнік каналу Pozirk.by Аляксандр Класкоўскі.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu