«Ёй уставілі нож у сэрца, і яна ўпала на маіх вачах». Алег Кірлік


Міліцыя магла аб нас выцерці ногі»Алег Кірлік – са шматдзетнай сям’і, рана страціў маці: «Ёй уставілі нож у сэрца, і яна ўпала на маіх вачах». Цяжкае дзяцінства, прытулак, міліцыя, якая сталася найлепшым матыватарам для пратэстаў 2020 года. Цяпер Алегу патрэбная тэрміновая дапамога пасля аварыі. Новы «Беларус беларусу».

«Боль быў да слёзаў тады, калі я быў безнадзейны, калі ў мяне канчаліся ўсе мае сродкі, каб харчавацца. Але пасля таго, як людзі пачалі мне дапамагаць, больш болю да слёзаў няма. Застаўся толькі фізічны, але з ім я спраўлюся», – апавядае Алег Кірлік пра сваё становішча пасля жудаснай аварыі.

Алег моцна пашкодзіў руку чатыры месяцы таму пасля сутыкнення са слупам на скутары падчас працы ў дастаўцы. Але да сёння боль не сунімаецца, правай рукі не трымае ключыца, і без тэрміновай рэабілітацыі ёсць рызыка ўвогуле страціць магчымасць паўнавартасна жыць. Ініцыятыва «BYSOL» адкрыла збор, мэта якога – 15 тысяч еўраў для Алега Кірліка. Падтрымаць збор можна онлайн. Палітычны ўцякач апавёў пра сваё жыццё, якое шмат у чым дае зразумець, чаму ў Беларусі апошнім часам назіраецца ўсплёск жудасных выпадкаў абыходжання бацькоў з дзецьмі і бяздзейнасці міліцыі.

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.