Галоўныя тэмы выдання:
- Танкавы ўдар беларускага войска па Літве – рэалістычны сцэнар. Такое меркаванне выказаў у эфіры 6TV Павел Латушка. Каментуе Валер Карбалевіч. Госць студыі – Павел Латушка
- Палітвязні Беларусі: Наталля Лашч
- Наталля Качанава правяла паседжанне прэзідыуму Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Сход адбыўся ў незвычайным месцы – у скандальным Свята-Елісавецінскім манастыры. У студыі – Георгій Рой
- Навіны рэгіёнаў
- Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
- Калі расейцы зноў паспрабуюць захапіць Харкаў, гэты горад станецца для іх фатальным. Галоўнакамандуючы Збройнымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі папярэдзіў, што Харкаў вельмі сур’ёзна падрыхтаваны да абароны. Каментуе Давід Шарп
- Навіны замежжа
- Каталікі, пратэстанты і іншыя вернікі, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, адзначаюць Вялікую Пятніцу
- У Паўднёвай Афрыцы прапануюць на Вялікдзень незвычайныя яйкі. З іх з часам вылупяцца пінгвіняняты
- Вялікі футбол вярнуўся ў Берасце. На першым хатнім матчы сезону-2024 заўзятараў чакалі цікавыя сюрпрызы
- Навіны дня ў скароце
Фота: modmilby / Telegram