Бондарава сабралася ў прэзідэнты. Шоу «Розыгрыш» БТ выкрыла карупцыйную схему


Лукашэнка памыліўся – Вольга Бондарава не стала дэпутаткай, таму ідзе ў прэзідэнткі Беларусі. Ужо ёсць першы ролік. Наталлю Качанаву пахвалілі на Захадзе, што скажа Гайдукевіч? Шоу «Розыгрыш» БТ выкрыў карупцыю, а Лебедзева набыла медаль. Гумар «Хай Так TV».

Вядоўцы «Хай Так TV» – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • Вольга Бондарава не стала дэпутаткаю і ідзе ў прэзідэнты
  • Новая тапаніміка Менску. Вуліцы сталіцы Беларусі пераназавуць у гонар Берыі, Цанавы і… Марзалюка
  • Прапагандыстка Ксенія Лебедзева набыла на «OZON» медаль «За содействие СВО»
  • Усебеларускі народны сход. У Беларусі прачнуліся жабы і гадзюкі
  • Шоу «Розыгрыш» БТ выкрыла карупцыйную схему
  • БелТА: Што за валізку з доказамі прынеслі да Лукашэнкі?
  • Лукашэнка і выбары УНС
  • Наталля Качанава атрымала падтрымку на Захадзе. Што скажа Алег Гайдукевіч?
  • Спартоўка Мірончык-Іванова пра нядопуск спартоўцаў на Алімпіяду 2024 у Парыж
  • Пародыя «Міліцыянеры наеліся»
  • Лукашэнка цяпер як Тэрэза-філосаф. Алег Раманаў з «Белай Русі» – за маркіза дэ Сада
  • Амерыканец назваў Лукашэнку «геній». Імунітэт Галоўчанкі не падымаецца
  • Прафесіі Лукашэнкі. Касманаўтка Марына Васілеўская хутка даведаецца пра яшчэ адну
  • Азаронак і Пуставой хочуць сапраўдных мужыкоў
  • Загадка: што на выяве не так?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.