Чаму рэвалюцыі цярпяць паразу? Вугорскае паўстанне 1956 года


Вугорскае паўстанне 1956 года было патопленае ў крыві. Масавыя смяротныя пакаранні, каля 200 тысячаў вугорцаў збеглі краіны. Чаму паўстанне пацярпела паразу – і якія ўрокі з тых падзеяў можам вынесці мы? І як адбылося, што з такім досведам Вугоршчына падтрымлівае сёння Расею?

У кастрычніку 1956 года ў Будапешце распачалося народнае паўстанне, якое было жорстка задушанае вугорскімі камуністычнымі ўладамі пры дапамозе савецкіх войскаў. Яму папярэднічалі чэрвеньскія падзеі ў польскай Познані, якія, нягледзячы на ахвяры, прывялі да выканання польскімі камуністычнымі ўладамі шэрагу патрабаванняў пратэстоўцаў і надыходу «гамулкаўскай адлігі». Але чаму вугорскія камуністы, адрозна ад польскіх, запатрабавалі ваеннай дапамогі ад СССР?

«Цяпер з’явілася ідэя, што ў Вугоршчыне была выпрабаваная тактыка каляровых рэвалюцыяў. Гэта, вядома, смешна, бо абсалютна не ўлічваюцца ўнутраныя працэсы», – кажа гісторык Вячаслаў Серада.

Паўстанне ў Будапэшце пачалося з-за дрэннага ўзроўню жыцця простых людзей і жадання іх змяніць, пагатоў з суседняй Польшчы прыходзілі навіны пра пэўны поспех пратэстоўцаў. Але чаму ў вугорцаў усё пайшло не так, як у палякаў у 1956 годзе? Якая роля ў гэтым вугорскіх камуністаў? Якую ролю Вугорскае паўстанне адыгрывае ў сучаснай нацыянальнай памяці, як ушаноўваюцца тыя падзеі? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Intermarium».

Вядоўца праграмы «Intermarium» – Наста Ільіна, гісторык, журналістка

Госці праграмы «Intermarium»:

Тадэвуш Копысь, доктар гістарычных навук, Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў)

Міхал Пшэпэрскі, доктар гістарычных навук, Музей гісторыі Польшчы, Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук

Вячаслаў Серада, расейскі гісторык, жыве ў Нідэрландах

Габар Энгры, доктар паліталагічных навук, Інстытут палітычнай гісторыі (Вугоршчына)

Калаж з фота: ASSOCIATED PRESS / ТАСС