Італьянцы спынілі фінансаванне беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў


Італьянская фірма спыніла фінансаванне прытулку для беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў ад вайны ва Украіне і рэпрэсіяў у Беларусі, якім кіравала Ганна Федаронак. Праз тры дні, 1 кастрычніка, насельнікі шэлтару апынуцца на вуліцы, калі ім тэрмінова не дапамагчы.

Шэлтар у Варшаве існуе з 2022 года і паспеў дапамагчы больш як 200 асобам. Цяпер у ім бясплатна жывуць 15 чалавек, якія былі вымушаныя пакінуць Украіну і Беларусь. Але ўжо 1 кастрычніка гэтыя маці з дзецьмі могуць страціць дах над галавою.

Ганна Федаронак, палітычная ўцякачка ды актывістка, называе шэлтар сваім дзіцём і апавядае гісторыі дапамогі як беларусам, гэтак і ўкраінцам. Адным з апошніх, хто трапіў у шэлтар, быў беларус, якому пагражаў арышт з боку сілавікоў рэжыму Лукашэнкі, таму ён быў эвакуяваны дзякуючы BYSOL. Аб прытулку ўцякач сказаў: «Як патрэбна там, што вы тут ёсць».

Актывістка Марына Кіявец, якая цяпер у шэлтары з дзецьмі, падзялілася: «Мае дзеці пасля таго, што з імі адбывалася, толькі ў шэлтары пачалі ўсміхацца».

Каб шэлтар мог існаваць надалей, да 1 кастрычніка яму неабходна сабраць каля 5000 долараў.

Калі вы жадаеце дапамагчы, вось рахунак:

IBAN: PL 67 1090 2851 0000 0001 3007 9300

Атрымальнік: «Linking Media». Каментар: na cele statutowe Shelter

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.