У сваім новым стрыме наш галоўны карэспандэнт Кася Тутайшонак пакажа, як бравы старшыня Ператрахчанка ўздымаў эфектыўнасць пацалункаў за крэдыты.
- Ці можна з дапамогай пацалункаў захапіць калгас «Светлы жах» з усіх чатырох бакоў?
- Куды трэба цалаваць заклятага сябра Вавана, каб атрымаць чарговы крэдыт?
- Куды і чаму Пашыньян з Такаевым паслалі Пуціна?
- Якія подзвігі могуць здзейсніць беспрытульныя сабакі ў зоне «спецыяльнай ваеннай аперацыі», калі іх не карміць?
Вашай увазе – «Жэстачайшый мульт», кожную нядзелю а 18:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.